Джозеф Генры (; ) — амерыканскі фізік, першы сакратар Смітсанаўскага інстытута. Даследчык электрамагнітнай індукцыі. Лічыўся адным з найвялікшых амерыканскіх навукоўцаў з часоў Бенджаміна Франкліна. Ствараючы магніты, Генры адкрыў новую з’яву ў электрамагнетызме — самаіндукцыю. Незалежна ад Фарадэя Генры выявіў узаемаіндукцыю, але Фарадэй раней апублікаваў свае вынікі. Яго працы па электрамагнітных рэле былі асновай для электрычнага тэлеграфа, вынайдзенага Сэмюэлем Морзэ і Чарльзам Уітстанам незалежна ад Генры.
Генры ўваходзіў у лік першых 50 выбітных навукоўцаў, уключаных прэзідэнтам Лінкальнам у склад Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША (1863 г.), і з 1868 г. да канца жыцця быў яе нязменным прэзідэнтам. У гонар Джозефа Генры названая адзінка індуктыўнасці ў сістэме СІ — «генры».
Кар’ера
1826 — прафесар матэматыкі і натуральнай філасофіі ў Олбанскай акадэміі, Нью-Ёрк 1832 — прафесар у Прынстане 1835 — вынаходзіць электрамеханічнае рэле 1846 — першы сакратар Смітсанаўскага інстытута, да 1878 1848 — рэдагуе кнігу Г. Сквайра і Э. Дэвіса «Старажытныя помнікі даліны Місісіпі» — першую публікацыю інстытута. 1852 — абраны ў Дзяржаўны Савет па маяках 1871 — прызначаны старшынёй Савета па маяках З 1868 і давеку — другі прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША.
Літаратура
Спасылкі The Joseph Henry Papers Project
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Олбані Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Вучоныя, у гонар якіх названы фізічныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Асобы