Дэ́йле (, , ) — рака ў Бельгіі. Даўжыня — 86 км. Цячэ праз бельгійскія правінцыі: Валонскі Брабант, Брабант, Антверпен. Рака знаходзіцца ў басейне ракі Шэльда, уласны басейн складае 1289 км² . На рацэ ляжаць такія вядомыя бельгійскія гарады як Лёвен і Мехелен.

Агульныя звесткі Афіцыйна рака Дэмер з'яўляецца прытокам ракі Дэйле, аднак фактычна ўсё наадварот. Магчымым тлумачэннем, чаму пасля зьліцця дзвюх рэк засталася назва меншай з іх, з'яўляецца тое, што Дэйле адыграла значную ролю ў гісторыі Мехелена і Лёвена, праз якія працякае. Дэмер жа цячэ толькі праз вёскі і невядомыя мястэчкі. Акрамя таго, адыграла сваю ролю і візуальнае ўспрыняцце галоўнай ракі і прытока: Дэмер пры зліцці мае выгін, у той час як Дэйле цячэ напрасткі.

Фатаграфіі

Катэгорыя:Рэкі Бельгіі Катэгорыя:Рэкі Антверпена Катэгорыя:Рэкі Валонскага Брабанта Катэгорыя:Рэкі Фламандскага Брабанта