Дэвіз на 23-х афіцыйных мовах Еўрапейскага саюза англійская мова United in diversity балгарская мова Единни в многообразието венгерская мова Egység a sokféleségben грэчаская мова Ενότητα στην πολυµορφία дацкая мова Forenet i mangfoldighed ірландская мова Aontaithe san éagsúlacht іспанская мова Unidos en la diversidad італьянская мова Unita nella diversità латышская мова Vienotība dažādībā літоўская мова Vienybė įvairiškume мальтыйская мова Magħquda fid-diversità нямецкая мова In Vielfalt geeint нідэрландская мова In verscheidenheid verenigd польская мова Jedność w różnorodności партугальская мова Unidade na diversidade румынская мова Unitate în diversitate славацкая мова Jednota v rozmanitosti славенская мова Združeni v raznolikosti фінская мова Moninaisuudessaan yhtenäinen французская мова Unie dans la diversité чэшская мова Jednota v rozmanitosti шведская мова Förenade i mångfalden эстонская мова Ühinenud mitmekesisuses In varietate concordia (згода ў разнастайнасці) — афіцыйны дэвіз Еўрапейскага саюза. Паводле Еўрапейскай камісіі, дэвіз азначае, што еўрапейцы адзіныя ў сумеснай працы на выгоду свету і росквіту, і што мноства розных культур, традыцый і моў Еўропы з'яўляюцца пазітыўным фактарам для гэтага кантынента.
Гісторыя Быў абраны пасля неафіцыйнага працэсу абмеркавання ў 2000 годзе з прадстаўленых на сайтах http://devise-Europe.org і http://motto-europe.org варыянтаў, прапанаваных вучнямі 10—19 гадоў«A compromise motto for Europe» from Le Soir (5 May 2000) archived in the official European Navigator, accessdate:2010.01.20 з Аўстрыі, Бельгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Партугаліі, Іспаніі, Швецыі і Вялікабрытаніі. Паводле слогана акцыі, адзіным прызам за ўдзел была магчымасць «напісаць старонку гісторыі Еўропы» ().
Для выбару слогана былі знойдзены фундатары: французскі музей Другой сусветнай вайны Memorial de Caen і кампанія France Telecom, якая падтрымлівала сайт. Было знойдзена 40 партнёраў-сродкаў масавай інфармацыіnote 8: A. RIZZO, Europa futura un motto togliattiano, in La Stampa, 14 July 2003 ; у тым ліку, La Repubblica у Італіі«E ora l' Europa cerca un motto» archived in the official European Navigator (Luxembourg) , Le Soir у Бельгіі, Irish Times у Ірландыі, Berliner Zeitung у Германіі і The Guardian у ВялікабрытанііMembers of the European Media Jury and of the European Grand Jury for the «A motto for Europe» competition (European Navigator) .
Афіцыйна праект адкрыўся 31 сакавіка 1999 года, з запускам сайта devise-Europe.org. Да 15 студзеня 2000 года, канца тэрміна, было пададзена 2016 варыянтаўA motto for Europe (Une devise pour l’Europe), «Europa: in varietate concordia», by R. Urbain, excerpt from the official press file (published by the Luxembourg class that was at Brussels). У лютым 2000 года краіны-ўдзельніцы выбіралі топ-10 варыянтаў для разгляду Еўрапейскім сярэднім журы; 142 адабраных варыянту былі перакладзены на 11 моў. 11-12 красавіка 2000 года з гэтага спісу было адабрана 7 варыянтаў, адпраўленых у Вышэйшае журы ў Бруселі.
Дэвіз быў зацверджаны Старшынёй Еўрапейскага Парламента Ніколь Фантэн.
Дэвіз утрымліваўся ў англійскай версіі еўрапейскай канстытуцыі, якая праваліласяOfficial Journal of the European Union, English version, C 310/13, 16.12.2004, «Treaty establishing a Constitution for Europe — PART I — TITLE I — Article I-8» (page 11) .
Зноскі
Катэгорыя:Дэвізы Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз