Шэнгенская зона ўключае ў сябе 29 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі аднайменнае пагадненне, падпісанае ў мястэчку Шэнген (Люксембург) у 1985 годзе. Шэнгенская зона нагадвае нейкую дзяржаву, створаную для міжнароднага турызму з памежным кантролем пры ўездзе і выездзе з зоны, але без памежнага кантролю ўнутры.
Дадзеныя правілы былі ўключаны ў правілы Еўрапейскага Саюза законам Амстэрдамскага дагавора ў 1999, хоць Шэнгенская зона афіцыйна ўключае тры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, і дэ-факта ўключае тры еўрапейскія мікра-дзяржавы: Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Усе краіны ЕС, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, абавязаліся увайсці ў Шэнгенскую зону, і ўсе, апрача Кіпра, ужо зрабілі гэта. Стана на канец студзеня 2025 года, зона ахоплівае плошчу ў 4.595.131 км ², на якой жыве звыш 450 млн чалавек.
Шэнгенскія правілы ўводзяць ліквідацыю памежнага кантролю паміж дзяржавамі, якія ўвайшлі ў зону, і адначасова ўмацаванне пагранічнага кантролю з дзяржавамі, якія мяжуюць з зонай. Таксама краіны абавязваюцца весці адзіную палітыку ў дачыненні да часова прыбываемых асоб, узгадненне кантролю на знешніх межах і развіваць паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва.
Для пасведчання асобы можа выкарыстоўвацца пашпарт або карта грамадзяніна ЕС. Часам можа ўводзіцца памежны кантроль паміж некаторымі краінамі Шэнгенскай зоны.
Членства На гэты момант Шэнгенская зона складаецца з 29 дзяржаў, усё акрамя чатырох — члены Еўрапейскага Саюза. Дзве краіны з нечленаў ЕС — Ісландыя і Нарвегія — уваходзяць у Скандынаўскі пашпартны саюз і афіцыйна класіфікаваны як дзяржавы, звязаныя з Шэнгенскай дзейнасцю ЕС. Яшчэ дзве, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн, увайшлі ў зону на тых жа ўмовах. Дэ-факта Шэнгенская зона ўключае некалькі мікрадзяржаў, якія падтрымліваюць адкрытыя ці паўадкрытыя межы з краінамі Шэнгенскага пагаднення.
Перад поўным уводам Шэнгенскіх правіл краіна павінна атрымаць ацэнку гатоўнасці ў чатырох абласцях: паветраныя межы, візы, паліцэйскае супрацоўніцтва і абарона персанальных даных. У ролі ацэньвальных выступаюць адмысловыя эксперты з ЕС.
Бягучы склад
Дзяржава Плошча(км²) Насельніцтва Падпісала цізрабіла выбар Пачатак змен Выключаныя тэрыторыі Мелілья Сеўта Карыбскія Нідэрланды Шпіцберген усе заморскія ўладанні а. Дзяржавы па-за ЕС,Тэрміналогія «associated states» выкарыстоўваецца ў . але ў шэнгенскай зоне. б. Для сухапутных меж і марскіх портаў; з 30 сакавіка 2008 таксама і для аэрапортаў. в. Усходняя Германія ўвайшла ў ФРГ, уступаючы ў Шэнген, 3 кастрычніка 1990. Да гэтага яна заставалася па-за пагадненнем. Нягледзячы на некаторыя паведамленні СМІ, Гельгаланд уваходзіць у Шэнгенскую зону; ён толькі не ўваходзіць у Еўрапейскае пагадненне па дададзеным падатку. г. Толькі па шэнгенскай візе, выдадзенай Даніяй. д. Хоць Ян-Маен уваходзіць у Шэнгенскую зону. е. Усе іспанскія тэрыторыі знаходзяцца ў Шэнгенскай зоне, але існуе памежны кантроль на выездзе з Сеўты і Мелільі ў Іспанію ці іншыя краіны зоны з-за спецыяльных візавых правіл для мараканскіх жыхароў, якія пражываюць у Тэтуане і Надоры.
Чаканыя ўваходжанні
Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Рашэнне ўступіць Чаканая дата 2999невядома
Гл. таксама Шэнгенская інфармацыйная сістэма
Зноскі
Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз Катэгорыя:Еўропа