Севільскі метрапалітэн () — сетка лёгкага метро ў горадзе Севілья (Іспанія) і ў наваколлі. Сістэма цалкам незалежная ад іншага чыгуначнага транспарту або вулічнага руху. Усе станцыі былі пабудаваны з дзвярыма на платформе.
Была шостай лініяй метро, пабудаванай у Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Більбаа і Пальма-дэ-Мальёрка. У цяперашні час з’яўляецца пятай па велічыні лініяй метро ў Іспаніі па колькасці перавезеных пасажыраў (больш за 12 млн у 2009).
Гісторыя
Праектаванне метро ў Севільі пачалася ў 1974 годзе з трох планаваных ліній, якія павінны былі ахапіць толькі горад Севілью. Гэты праект быў адменены ў 1983 годзе, пасля заканчэння будаўніцтва некаторых тунэляў, з-за асцярог, што некаторыя гістарычныя будынкі могуць быць пашкоджаны. Эканамічная мэтазгоднасць метро таксама была сумніўнай у горадзе, насельніцтва якога расло не так хутка, як прадказвалася.
У 1999 годзе ажыццяўляць новы праект метро пачала Севільская Карпарацыя Метрапалітэна (()), заснаваная былым мэрам Севільі. Метрапалітэн павінен быў быць завершаны ў 2006 годзе, але пачаў сваю працу толькі 2 красавіка 2009 г.Sevilla metro inaugurated 2009-04-06 У адпаведнасці з новым праектам, сетка метро ахопіць Севілью і яе агламерацыю (1,5 млн чалавек) і будзе налічваць чатыры лініі.
Лініі метро
Станам на 2023 год дзейнічае толькі першая лінія. Адкрыццё другой, трэцяй і чацвёртай ліній планавалася на 2017 год, але іх будаўніцтва было прыпынена. # ЛініяГод адкрыццяПлатформаПрацягласцьКолькасць станцыйЧас паездкі 26px|link= Olivar de Quinto — Ciudad Expo200965 м18 км2238 min 26px|link= Torreblanca — Puerta Triana -65 м12.5 км17 - 26px|link= Pino Montano — Hospital V. de Valme -65 м11 км17 - 26px|link= Circular -65 м15 км19 -
Спіс станцый першай лініі метро
Line Ciudad Expo Cavaleri San Juan Alto San Juan Bajo Blas Infante Parque de los Príncipes Plaza de Cuba Puerta Jerez Prado de San Sebastián San Bernardo Nervión Gran Plaza 1º de Mayo Amate La Plata Cocheras Guadaíra Pablo de Olavide Condequinto Montequinto Europa Olivar de Quintos ''''
Час працы метро
Расклад руху Дні тыдняПачатакЗакрыцце З панядзелка па чацвер 6:30 23:00 Пятніцы і перадсвяточныя дні 6:30 2:00 Суботы 7:30 2:00 Нядзелі і святочныя дні 7:30 23:00 * Па звестках на 2009, расклад руху праз 4 хвіліны </div>
Спасылкі
Афіцыйны сайт Неафіцыйны сайт Севільскі метрапалітэн на urbanrail.net