Эйпен (, МФА: ; ) — горад і камуна ў Бельгіі, у правінцыі Льеж, непадалёк ад мяжы з Германіяй. Сталіца нямецкамоўнай супольнасці і еўрарэгіёна Маас-Рэйн. Насельніцтва - прыкладна 18 000 жыхароў (2007). У 1977 годзе ў склад Эйпена увайшоў Кетэніс, былы да гэтага самастойнай камунай.

Горад складаецца з двух частак, Верхняга горада і Ніжняга горада. Ніжні горад размешчаны на рацэ Ведр. У Верхнім горадзе знаходзіцца чыгуначны вакзал.

Катэгорыя:Гарады Бельгіі Катэгорыя:Камуны правінцыі Льеж