Жужуй (ісп.: Jujuy) — правінцыя ў паўночна-заходняй частцы Аргенціны, на мяжы з Чылі і Балівіяй. На ўсходзе і поўдні мяжуе з другога аргенцінскай правінцыяй Сальта.

Эканоміка Сельская гаспадарка рэгіёну займаецца ў асноўным вырошчваннем цукровага трыснягу. Гэтая культура дае больш за палову валавога ўнутранага прадукту правінцыі, а ў цэлым правінцыя дае 30% нацыянальнай вытворчасці цукровага трыснягу. Другая па значнасці культура - тытунь. У асноўным ён культывуецца на паўднёвым-захадзе рэгіёна. Сярод іншых культур распаўсюджаныя фасоля, цытрусавыя і памідоры.

У правінцыі развіта сталеліцейная прамысловасць. Акрамя таго, вырабляюцца будаўнічыя матэрыялы, здабываецца нафта і соль. Значнае месца (20%) у рэгіянальным ВУП займае і цэлюлозна-папяровая вытворчасць на мясцовых лесаматэрыялых.

Катэгорыя:Правінцыі Аргенціны