Іван Сяргеевіч Аксакаў (; , Арэнбургская губерня — , Масква) — рускі публіцыст, паэт, грамадскі дзеяч, адзін з лідараў славянафільскага руху. Сын С. Ц. Аксакава.

Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства ў 1842 годзе. У 1840-60-я гады выступаў за адмену прыгоннага права і цялесных пакаранняў. Рэдагаваў славянафільскія часопісы і газеты «Русская беседа», «День», «Москва», «Русь». У 1858-78 гадах адзін з кіраўнікоў маскоўскага Славянскага камітэта. У Руска-турэцкую вайну 1877-78 гадоў арганізаваў кампанію ў падтрымку паўднёвых славян. Прытрымліваўся манархічных вялікадзяржаўных поглядаў, у тым ліку адмаўляў этнічную самастойнасць беларусаў, прапагандаваў ідэі панславізму.

Літаратура

Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Заходнерусізм Катэгорыя:Члены Таварыства аматараў расійскай славеснасці