Майкл Кірк Ду́глас (; ) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў.
Ранняе жыццё Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол ва Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 годзе скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.
Кар’ера Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 1972—1976 гадах. У 1975 годзе ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984 годзе, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».
Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987 годзе. У 1988 годзе ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 годзе атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.
Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з’яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.
Фільмаграфія
Асабістае жыццё 20 сакавіка 1977 года Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 снежня 1978 года ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 годзе Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 года Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).
Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 годзе стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з’яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля Катэгорыя:Акцёрскія дынастыі