Венскі сімфанічны аркестр () — аўстрыйскі сімфанічны аркестр.

Венскі сімфанічны аркестр быў заснаваны аўстрыйскім дырыжорам Фердынандам Лёвэ ў 1900 годзе як аркестр Венскага канцэртнага таварыства. З 1913 года аркестр базіруецца ў канцэртным комплексе «Венскі Канцэртхаўс». У 1933 годзе ён атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Галоўныя дырыжоры

Фердынанд Лёвэ Вільгельм Фуртвенглер Освальд Кабаста Ганс Звароўскі Герберт фон Караян Вольфганг Заваліш Ёзэф Крыпс Карла Марыя Джуліні Генадзь Раждзественскі Жорж Прэтр Рафаэль Фрубек дэ Бургос Уладзімір Іванавіч Федасеяў Фабіа Луізі

Вядомыя музыканты аркестра

Адольф Буш (скрыпка) Паўль Грумер (віяланчэль) Ёзэф Крыпс (скрыпка) Мілан Туркавіч (фагот) Ганс Фрыба (кантрабас)

Спасылкі Афіцыйны сайт аркестра

Катэгорыя:Аркестры Аўстрыі Катэгорыя:Культура Вены Катэгорыя:З’явіліся ў 1900 годзе