Ніжняе Конга () — правінцыя ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Агульныя звесткі Паводле новай канстытуцыі краіны ад 2005 года, правінцыя Ніжняе Конга ў ранейшых межах з 2009 года пераўтвараецца ў правінцыю Цэнтральнае Конга (Congo Central).

Плошча правінцыі Ніжняе Конга складае 53 920 км². Колькасць насельніцтва — 3 734,6 тыс. чалавек (на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва — 69,3 чал./км ² (на 2006 год). Адміністрацыйны цэнтр — горад Матады. Насельніцтва правінцыі ў асноўным прадстаўлена народам баконга, размаўляе на мове кіконга.

Правінцыя была ўтворана ў 1960 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці Бельгійскага Конга і першапачаткова насіла назву Цэнтральнае Конга.