Падзеі thumb|Руіны віа Напалі ў Авецана пасля землетрасення. 13 студзеня: Адбылося землетрасенне ў Авецана, якое стала адным з самых катастрафічных у гісторыі Італіі. 18 студзеня: Японія прад’явіла Кітаю Дваццаць адно патрабаванне. 19 студзеня: Жорж Клод атрымаў патэнт на рэкламную абвестку, аформленую неонавымі лямпамі. 1 красавіка: У паветраным баі ўпершыню выкарыстаны сінхранізаваны кулямёт. 22 красавіка: У ходзе 1-й сусветнай вайны Германія прымяніла хлор як хімічную зброю супраць англа-французскіх войск паблізу Іпра (Бельгія). 24 красавіка: У Стамбуле арыштаваныя і затым пазбаўлены жыцця больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлегенцыі. Пачаўся генацыд армян у Асманскай імперыі. 7 мая: Германская падводная лодка затапіла каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Ірландыі брытанскі лайнер «Лузітанія», які плыў з ЗША у Вялікабрытанію. 23 мая: Пачалася бамбардзіроўка Анконы флотам Аўстра-Венгрыі. 11 чэрвеня: У Чорным моры рускай эскадрай пашкоджаны нямецкі крэйсер «Брэслаў». 28 ліпеня: Марская пяхота ЗША высадзілася ў Порт-о-Прэнсе, здзейснена амерыканская акупацыя Гаіці. 7 жніўня: Спынілася выданне газеты «Наша ніва». 3 верасня: Германскія войскі занялі Гродна. 18 верасня: Германскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя на Заходнім фронце. 9 лістапада: Пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін — Калінкавічы — Шапятоўка. 13 лістапада: У Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. 9 снежня: Алублікаваны ўніверсал Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
Нарадзіліся 3 студзеня: Джэк Левін, амерыканскі мастак 23 студзеня: Артур Льюіс, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1979 годзе. (пам. 23.6 1991) 5 лютага: Роберт Хофштатэр, амерыканскі фізік-эксперыментатар, член нацыянальнай АН (1958), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1961 годзе. (пам. 17.11 1990) 28 лютага: Пітэр Браян Медавар, англійскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (пам. 2.10.1987) 14 красавіка: Пётр Глебаў, савецкі акцёр 28 ліпеня: Чарлз Хард Таўнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 29 жніўня: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса (пам. 29.8.1982)
Памерлі 24 студзеня: Артур Аўверс, нямецкі астраном. 28 лютага (13 сакавіка): Сяргей Юльевіч Вітэ, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. 14 красавіка (27 красавіка): Аляксандр Мікалаевіч Скрабін, рускі кампазітар і піяніст. 23 красавіка: Руперт Брук, англійскі паэт. 16 ліпеня: Элен Уайт, ідэйны рэфарматар адвентызма і суарганізатар царквы адвентыстаў сёмага дня. 20 жніўня: Паўль Эрліх, нямецкі лекар, імунолаг, бактэрыёлаг, хімік, заснавальнік хіміятэрапіі. 30 кастрычніка: Чарлз Тапер, 7-ы прэм’ер-міністр Канады, прэм’ер Новай Шатландыі. Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч, беларускі царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік, прыхільнік школы заходнерусізму.