Мічыганскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ан-Арбар у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе ў Дэтройце і пераехаў у Ан-Арбар у 1837 годзе. У цяперашні час універсітэт мае кампусы ў трох гарадах Мічыгана: Ан-Арбар, Дырбарн і Флінт.
Універсітэт лічыцца адным з лепшых дзяржаўных універсітэтаў у ЗША, а таксама адным з самых багатых. Адной з прычын такой сітуацыі з'яўляецца надзвычай высокая плата за навучанне для студэнтаў, якія паходзяць не са штата Мічыган, якія складаюць каля 30% ад агульнай колькасці студэнтаў вучэльні.
Мічыганскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША і характарызуецца высокім узроўнем выкладання. Ён займае другое ці трэццяе месца ў рэйтынгу лепшых дзяржаўных універсітэтаў краіны або ад дваццаць другога да дваццаць пятага, калі браць пад увагу прыватныя ўніверсітэты. У сусветным рэйтынгу ўніверсітэт займае месца паміж шостым і васемнаццатым.
Структура Каледж літаратуры, навукі і мастацтваў Каледж інжынерыі Каледж фармацыі Каледж архітэктуры і горадабудаўніцтва Школа медыцыны Школа права Школа стаматалогіі Школа музыкі, тэатра і танца Школа медсястрынства Школа магістратуры Школа дзяржаўнага кіравання Школа адукацыі Школа бізнесу Школа экалогіі і ўстойлівага развіцця Школа грамадскага здароўя Школа сацыяльнай працы Школа інфармацыі Школа мастацтва і дызайну Школа кінезіялогіі
Некаторыя знакамітыя выпускнікі Джэральд Форд — прэзідэнт ЗША Рауль Валенберг — дыпламат, Праведнік сусвету, вядомы ратаўнік яўрэяў падчас Халакосту Луіза Чыконэ — спявачка, вядомая пад сцэнічным псеўданімам "Мадонна" Лары Пэйдж — прадпрымальнік, сузаснавальнік кампаніі Google Стэнлі Коэн — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Джэром Карле — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі Пол Мілграм — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Маршал Нірэнберг — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Х’ю Дэвід Політцэр — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Роберт Шылер — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Рычард Смелі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі Сэмюэл Тынг — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Томас Хакл Уэлер — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган