Джэк Нікалсан (, сапраўднае імя Джон Джозеф Нікалсан, ) (нар. ) — легендарны амерыканскі акцёр, трохразовы лаўрэат прэміі «Оскар»

Нікалсан лічыцца адным з найвялікшых акцёраў у гісторыі кіно, быў намінаваным на прэмію «Оскар» 12 разоў і заваяваў тры з іх.

Столькі ж узнагарод за мужчынскую ролю заваёўваў толькі Уолтэр Брэнан, а больш іх дваіх за акцёрства — толькі Кэтрын Хепбёрн (на яе рахунку чатыры прэміі).

Ён таксама з'яўляецца адным з двух акцёраў, якія намінаваліся на «Оскар» за найлепшую ролю (галоўную або другога плана) кожнае дзесяцігоддзе, пачынаючы з 1960-х (другі — сэр Майкл Кейн). Нікалсан таксама з'яўляецца уладальнікам сямі узнагарод «Залаты глобус» і прэміі Цэнтра Кенэдзі (2001).

Выбраная фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Jack Nicholson Online

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля Катэгорыя:Лаўрэаты Канскага кінафестывалю