Са́льта () — правінцыя ў паўночна-заходняй частцы Аргенціны, на мяжы з Чылі, Балівіяй і Парагваем. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сальта.

Гісторыя У дакалумбаву эпоху тэрыторыя правінцыі была заселеная карэнным насельніцтвам — індзейцамі. Першыя іспанскія канкістадоры з'явіліся тут ў 1535 годзе на чале з Дыега дэ Альмагра.

Эканоміка Здабыча карысных выкапняў (нафта, прыродны газ, сера). Сельская гаспадарка прадстаўлена вырошчваннем трапічных і субтрапічных культур (у асноўным цукровы трыснёг).

Галерэя

Літаратура Сальта (провинция в Аргентине) // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Спасылкі

Катэгорыя:Правінцыі Аргенціны