Падзеі

1 лютага: Газета «Таймс» надрукавала першы ў свеце красворд 3 сакавіка: Вываз з Беларусі ў Сібір першага эшалону з «раскулачанымі» сялянскімі сем’ямі. 6 красавіка: Пастановай Прэзідыума ЦВК СССР заснаваны ордэн Леніна і ордэн Чырвонай Зоркі 13 ліпеня: Ва Уругваі пачаўся першы чэмпіянат свету па футболе. 19 ліпеня: У Менску арыштаваны Максім Гарэцкі, абвінавачаны па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі. 2 лістапада: Хайле Селасіе I каранаваны як імператар Эфіопіі 6 снежня: Вацлаў Ластоўскі, Уладзімір Пічэта, Язэп Лёсік, Сцяпан Некрашэвіч, Гаўрыла Гарэцкі і Аляксандр Дубах пазбаўленыя звання акадэмікаў як «ворагі пралетарскай дыктатуры».

Нарадзіліся 20 студзеня: Баз Олдрын, амерыканскі астранаўт 20 студзеня: Лотар Волех, нямецкі фатограф 26 лютага: Клод Пірон, швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, эсперантыст, прапагандыст эсперанта, пісьменнік 19 сакавіка: Ліна Касценка, украінская паэтэса 3 красавіка: Гельмут Коль, канцлер Германіі 10 мая: Джордж Элвуд Сміт, амерыканскі фізік 24 чэрвеня: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр (пам. 12.9.2010) 1 жніўня: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат 1 жніўня: П'ер Бурдзьё, французскі сацыёлаг і філосаф (пам. 23.1.2002) 25 жніўня: Шон Конеры, шатладнскі акцёр 7 верасня: Бадуэн I, кароль Бельгіі 5 кастрычніка: Райнгард Зельтэн, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 23.8.2016) 31 кастрычніка: Майкл Колінз, амерыканскі астранаўт 26 лістапада: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік, публіцыст (пам. 25.7.1984) 8 снежня: Максіміліян Шэл, аўстрыйскі акцёр і рэжысёр 10 снежня: Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец 26 снежня: Жан Фера, французскі спявак

Памерлі 12 сакавіка: Алаіс Ірасек, чэшскі празаік, драматург, аўтар гістарычных раманаў (нар. 23.8.1851) 13 мая: Фрыцьёф Нансен, нарвежскі палярны даследчык, вучоны-заолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1922 г. (нар. 10.10.1861) 28 ліпеня: Альвар Гульстранд, шведскі афтальмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1911) (нар. 5.6.1862) 5 лістапада: Хрысціян Эйкман, нідэрландскі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (нар. 11.8.1858) 31 снежня: Бенедыкт Дыбоўскі, заолаг, прыродазнавец і ўрач (нар. 11.5.1833)