Ця́тна — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ужыца (выцякае з возера), за 32 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 2 км на ўсход ад вёскі Дубровы.

Плошча паверхні Цятна 1,28 км². Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км. Аб'ём вады 1,36 млн. м³. Плошча вадазбору 20,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя і парослыя хмызняком. У возера ўпадаюць некалькі ручаёў, на поўдні выцякае рака Ужыца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, акунь і іншыя рыбы.

Літаратура — С. 305.

Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Вужыцы