thumb|right|300px|Аква Тэпула паказана чырвоным колерам Аква Тэпула (, «Цёплая вада») — акведук у Старажытным Рыме.
Вадаправод (18 км) быў пабудаваны ў 125 годзе да н. э. цэнзарамі Гнеем Сервіліем і Луцыем Касіем Лангінам РавілайЛуцый Касій Лангін Равіла (каля 170 — пасля 113 гг. да н. э.), пазней у 33 годзе да н. э. Маркам Віпсаніем Агрыпай быў злучаны з аква Юлія. Назва акведука паходзіць ад слова «Tepulus», бо вада з яго ў Рым паступала цёплайAqua Tepula. Воды акведукаў Марцыя, Клаўдзія і Аніа Новус змешваліся на месцы Порта Маджорэ, адтуль вада з аква Тэпула цякла па тым жа маршруце, што і з вадаправода Марцыя.