Вышні Валачок () — горад у Цвярской вобласці Расіі. Уваходзіць у самастойнае муніцыпальнае ўтварэнне вобласці — «гарадская акруга Вышні Валачок», таксама ў горадзе размешчаны адміністрацыйны цэнтр Вышневалоцкага муніцыпальнага раёна Цвярской вобласці. Заснаваны ў 1471 годзе. Атрымаў статус горада ў 1770 годзе. Горад размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Валдайскага ўзвышша, на рацэ Цне (Вышневалоцкае вадасховішча), за 119 км на паўночны захад ад Цверы. Вышні Валачок знаходзіцца на 297 км федэральнай дарогі «Расія» (Масква — Санкт-Пецярбург), ёсць чыгуначная станцыя. Насельніцтва

Вядомыя асобы Валерый Яўгенавіч Буйвал (нар. 1955) — беларускі мастацтвазнавец і перакладчык. Кацярына Аляксееўна Фурцава (1910—1974) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністарка культуры СССР з 1960 па 1974 год.

Катэгорыя:Гарады Цвярской вобласці