Сэр Дэвід Фрэдэрык Атэнбора (), OM, CH, CVO, CBE, FRS (нар. , Лондан) — адзін з самых знакамітых вядучых і натуралістаў у свеце. Вядучы дакументальных фільмаў пра прыроду ўжо на працягу 60 гадоў. Быў вядучым і галоўным стваральнікам дзевяці знакамітых дакументальных серыялаў пра прыроду «Life», якія падрабязна распавядаюць пра усе віды жыцця на Зямлі і іх узаемадзеянне. Апроч таго, ён працаваў галоўным менеджэрам BBC у 1960-х і 1970-х гадах. Дэвід Атэнбора з’яўляецца адзіным чалавекам, які выйграваў прэмію BAFTA за чорна-белы, каляровы, HD і 3D фільмы.
У 2002 годзе паводле вынікаў апытання Атэнбора быў названы сярод 100 найвялікшых брытанцаў. З’яўляецца малодшым братам вядомага рэжысёра, прадзюсара і акцёра Рычарда Атэнбора.
Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Папулярызатары біялогіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Калінгі