Леў Абрамавіч Палугаеўскі (, — , ) — савецкі шахматыст, паходзіў з беларускіх яўрэяў, шасціразовы пераможца шахматных Алімпіяд, неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў СССР і турніраў на першынство свету, двухразовы чэмпіён СССР (1967, 1968), аўтар некалькіх кніг па тэорыі дэбютаў у шахматах.

Біяграфія 1961 - чэмпіён РСФСР па шахматах, у чэмпіянаце СССР заняў другое месца 1962 - прысвоена званне міжнароднага гросмайстра 1965 - другое месца ў чэмпіянаце СССР 1967 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з М. Талем) 1968 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з А. Зайцавым, Палугаеўскі выйграў дадатковы матч) 1969 - падзяліў (трэці раз запар) 1-2 месцы ў чэмпіянаце СССР, але прайграў дадатковы матч Т. Петрасяну, прысвоена званне заслужанага майстра спорту СССР 1977 - паўфінал першынства свету па шахматах 1973 - падзяліў 2-6 месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату СССР - адным з наймацнейшых па складзе. У складзе зборнай СССР прымаў удзел у 7 шахматных алімпіядах, у камандных чэмпіянатах свету і Еўропы. У 1970 гуляў за зборную СССР у «матчы стагоддзя» (Бялград) на 4-й дошцы (саступіў Горту) і ў матчы са зборнай абраных шахматыстаў свету (Лондан, 1984).

Пераможца шэрагу міжнародных турніраў.

На працягу многіх гадоў - член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР, старшыня Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі. Член савета гросмайстраў.

Быў жанаты, меў дачку.

Памёр у парыжскай клініцы пасля складанай аперацыі на галаўным мозгу, выкліканай анкалагічным захворваннем. Да апошніх хвілін жыцця побач з Львом Абрамавічам знаходзілася яго жонка Ірына.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Шахматысты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры Катэгорыя:Шахматныя тэарэтыкі Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па шахматах Катэгорыя:Пераможцы шахматных Алімпіяд Катэгорыя:Чэмпіёны Расіі па шахматах Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Манпарнас