Людміла Васільеўна Жыжэнка (, ) — беларуская мастачка.

Біяграфія Жыве і працуе ў г. Гомелі. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава.

Працуе ў жанрах пейзажу, нацюрморта (акварэль, алей). Валодае тэхнікай жывапісу з выкарыстаннем нафты.

Удзельніца абласных і рэспубліканскіх выстаў, а таксама групавых у Італіі і Германіі. Творы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях краін блізкага і далёкага замежжа.

Аўтар распрацоўкі арыгінальнай тэхнікі напісання карцін нафтай.

Карціны нафтай Людміла Васільеўна распрацавала прынцыпова новы метад напісання карцін. Замест акварэльнай фарбы выкарыстоўваецца нафта, нанесеная на спецыяльную сухую паперу. Атрымліваемыя такім чынам карціны маюць адметны каларыт і вонкава падобныя да старых, пажоўклых ад часу фатаграфій.

Спасылкі Афіцыйны сайт мастака http://www.1tv.ru/news/other/160340 http://www.ctv.by/news/~news=42167 http://www.belta.by/ru/photonews/i_17580.html http://www.tvr.by/rus/culture.asp?id=31806

Катэгорыя:Мастакі Беларусі