Падзеі

8 студзеня: У Беларусі былі ліквідаваны вобласці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая. 21 студзеня: У ЗША спушчана на воду першая ў свеце атамная падводная лодка «Наўтылус». 19 лютага: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Крымская вобласць са складу РСФСР перададзена ў склад УССР. 16 сакавіка: Заснавана Англа-беларускае таварыства. 18 красавіка: Гамаль Абдул Насэр стаў прэм’ер-міністрам і ваенным губернатарам Егіпта. 24 мая: Пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё «Вызваленне». 27 чэрвеня: У Обнінску (Расія) запусцілі першую ў свеце атамную электрастанцыю. 18 ліпеня: Уведзена сумеснае навучанне ў школах СССР. 22 ліпеня: Лаос стаў незалежным. 29 ліпеня: Выйшла першая частка трылогіі «Валадар Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. 31 ліпеня: Італьянскія альпіністы ўпершыню ўзышлі на Чагары, другую паводле вышыні вяршыню свету. 14 верасня: На Тоцкім палігоне (Расія) праведзены вайсковыя вучэнні ва ўмовах рэальнага ядзернага выбуху з удзелам да 45 тысяч вайскоўцаў. 27 кастрычніка: Указам прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага заснаваны Беларускі вызвольны фронт.

Нарадзіліся 6 студзеня: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр 16 студзеня: Уладзімір Жбанаў, беларускі скульптар 18 лютага: Джон Траволта, амерыканскі акцёр 13 сакавіка: Сяргей Сяргеевіч Сідорскі, прэм'ер-міністр Беларусі 7 красавіка: Джэкі Чан, ганконгскі і амерыканскі акцёр, каскадзёр, кінарэжысёр 1 чэрвеня: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык 25 ліпеня: Валянціна Аколава, беларуская паэтэса, перакладчыца 30 жніўня: Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі з 1994 года

Памерлі 19 лютага: Уладзімір Юльевіч Візэ, савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі (нар.5.3.1886) 28 лістапада: Энрыка Фермі, італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 30 лістапада: Вільгельм Фуртвенглер, нямецкі дырыжор і кампазітар