Лізавета Дацкая (; 14 жніўня 1524 — 15 жніўня 1586) — прынцэса з дынастыі Ольдэнбургаў, у першым шлюбе жонка Магнуса III Мекленбург-Шверынскага, у другім — Ульрыха III Мекленбург-Гюстраўскага.

Лізавета была старэйшай дачкой караля караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка I ад яго другога шлюбу з Сафіяй Памеранскай. Яна вырасла пры двары свайго зводнага брата-караля Крысціяна III. Сучаснікі адклікаліся пра яе, як пра незвычайную прыгажуню. Англійскі пасланец Роберт Барнс адзначаў у сваім данясенні, што ніколі яшчэ не бачыў прыгажэйшай і з больш добрым выхаваннем дзяўчыны.

У 1542 годзе яна была заручана з Магнусом III, герцагам Мекленбург-Шверынскім, і 26 жніўня 1543 года ў Кіле адбылося іх вяселле. Іх шлюб апынуўся бяздзетным, а праз дзевяць гадоў Лізавета заўдавела і ў 1551 годзе вярнулася ў Данію. 14 лютага 1556 года яна зноў выйшла замуж, на гэты раз за Ульрыха III, герцага Мекленбург-Гюстраўскага, кузена свайго памерлага мужа. Гэты саюз апынуўся шчаслівым, а ў 1557 годзе Лізавета нарадзіла сваё адзінае дзіця, дачка Сафію, якая потым стала жонкай караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка II.

Лізавета на працягу ўсяго жыцця падтрымлівала сувязь з сям’ёй і дацкім дваром, рэгулярна наведваючы сваю ятроўку Даратэю Саксен-Лаўэнбургскую. Калі яе дачка Сафія выйшла замуж за пляменніка Лізаветы, караля Фрэдэрыка, яе візіты ў Данію пачасціліся. Пры падтрымцы Лізаветы былі адноўлены цэрквы ў гарадах Гюстраў і Даберан, яна таксама патраніравала манастырам, школам і бальніцам.

Лізавета сканала ў 1586 годзе па вяртанні з адной са сваіх паездак у Данію. Яе рэшткі былі перавезены ў Мекленбург і пахаваны ў саборы ў Гюстраве. Праз некалькі гадоў яе другі муж быў пахаваны побач з ёй.

Катэгорыя:Ольдэнбургская дынастыя Катэгорыя:Дацкія прынцэсы Катэгорыя:Прынцэсы Нарвегіі