Арыэль Шарон (іўр. אריאל «אריק» שרון, народжаны Шэйнерман; , паселішча Кфар-Малал паблізу Кфар-Савы, Палесціна — , Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля ў 2001—2006 гг.
Біяграфія Арыэль Шарон нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі. Яго дзед нарадзіўся і вырас у Брэсце. Бацька таксама быў з Брэста. Маці нарадзілася пад Чавусамі на Магілёўшчыне. У Палесціну бацькі эмігравалі ў 1922 годзе.http://nashaniva.by/?c=ar&i=120572
Ваенную адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі, скончыў Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (1966). У 1940-я г. ўдзельнік яўрэйскай самаабароны (Хаганы) у Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны (1948—49) камандаваў брыгадай. Вызначыўся ў вайне з Егіптам (Суэцкі крызіс, 1956), араба-ізраільскіх войнах (1967 і 1973).
3 1973 член палітычнага аб’яднання «Лікуд», з 1999 яго лідар. 3 1975 саветнік прэм’ер-міністра І. Рабіна, з 1977 міністр сельскіх пасяленняў, у 1981—83 міністр абароны. Кіраваў уварваннем ізраільскіх войск у Ліван у 1982; у сувязі з абвінавачаннямі ў няздольнасці прадухіліць масавыя забойствы мірных жыхароў у Сабры і Шаціле пайшоў у адстаўку. 3 1984 міністр прамысловасці, у 1990—92 — будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі, у 1996—98 нацыянальнай інфраструктуры, у 1998—99 — замежных спраў. У верасні 1999 наведаў Храмавую гару ў Іерусаліме, што выклікала масавыя выступленні палесцінцаў. 3 лютага 2001 па 2006 год прэм’ер-міністр Ізраіля.
З 2006 года знаходзіўся ў стане комы (трапіў у кому пасля інсульту).
Літаратура Адзярыха В. Шарон // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Спасылкі
Біяграфія Арыэля Шарона на англійскай мове Біяграфія Арыэля Шарона на англійскай мове Арыэль Шарон на сайце Кнэсета Біяграфія Арыэля Шарона Дасье: Арыэль Шарон BBC
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ізраіля Катэгорыя:Ваенныя Ізраіля Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 14-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 15-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 16-га склікання Катэгорыя:Міністры абароны Ізраіля Катэгорыя:Міністры замежных спраў Ізраіля Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Ізраіля Катэгорыя:Міністры транспарту Ізраіля Катэгорыя:Міністры прамысловасці і гандлю Ізраіля Катэгорыя:Міністры сувязі Ізраіля Катэгорыя:Міністры абсорбцыі Ізраіля Катэгорыя:Міністры нацыянальнай інфраструктуры Ізраіля Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці Катэгорыя:Памерлі ад нырачнай недастатковасці Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Ізраіля Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі Ізраіля Катэгорыя:Міністры сацыяльнага забеспячэння Ізраіля Катэгорыя:Міністры па справах рэлігій Ізраіля Катэгорыя:Міністры будаўніцтва Ізраіля