Карл I Людвіг (; , Гайдэльберг — , Эдынген) — курфюрст Пфальца, «аднавіцель Пфальца». Сын курфюрста Фрыдрыха V Пфальцкага і англійскай прынцэсы Елізаветы Сцюарт з дынастыі Вітэльсбахаў.

Дзіцем падзяляў лёс бацькі і доўга не мог вярнуць свае ўладанні. Разам са сваім братам Рупертам Карл Людвіг набраў войска ў 1638 годзе, але быў разбіты пры Гофельдзе. Толькі Вестфальскі мір вярнуў Карлу Людвігу Пфальц і восьмае курфюрства, аднак зараз пфальцкае курфюрства было па вартасці ніжэй іншых сямі.

Яго кіраванне, нягледзячы на новыя ваенныя цяжары, аднавіла дабрабыт краіны. Яго перапіску з сястрою Сафіяю Гановерскаю і пфальцграфіняё Ганнай выдаў Bodemann (Лейпцыг, 1885 год).

Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Курфюрсты пфальцкія Катэгорыя:Удзельнікі Трыццацігадовай вайны