Ру́жа (Rosa) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Мае мноства культурных форм. Дзікарослыя віды ў Беларусі называюць шыпшынамі.
Этымалогія Назва роду паходзіць ад , што ў сваю чаргу ўтварылася ад і . Шыпшына атрымала назву з-за вострых шыпоў, якія пакрываюць яе галіны.
Батанічнае апісанне thumb|left|135px|Дыяграма кветкі роду Шыпшына
Лістападныя або вечназялёныя кусты, як правіла, вышынёй 1-5 метраў, часам павойныя, вышынёю 15—300 см (некаторыя віды ўтвараюць пляцістыя галіныы даўжынёю да 12 м).
Пабегі пакрытыя калючкамі.
Лісце чаргаванае, непарнаперыстае, з парнымі, прырослымі да чаранка прылістнікамі (рэдка простыя і без прылістнікаў, як у ), утрымлівае 5-7 лісточкаў.
Кветкі розных колераў, як правіла, бледна-ружовыя, простыя ці махровыя, 4-6 см (да 16 см) у дыяметры, адзіночныя або сабраныя ў парасонападобна-мяцёлчатыя суквецці. Цвіценне ў еўрапейскай частцы Расіі ў маі — чэрвені.
Плод несапраўдны (гіпантый), авальны або яйкападобна-шарападобны, пры выспяванні чырвонага, аранжавага, пурпурна-чырвонага колеру, са шматлікімі арэшкамі ўсярэдзіне. Афарбоўка гіпантыя абумоўлена высокім утрыманнем каратынаў. Плады выспяваюць у верасні-кастрычніку.
Пашырэнне Адрозніваецца сотні відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я і ў гарах тропікаў. Старажытны цэнтр вырошчвання — Пярэдняя Азія, адкуль ружа трапіла ў антычную Грэцыю. У культуры больш за 30 тыс. сартоў (характэрна міжвідавая гібрыдызацыя). На Беларусі 9 дзікарослых відаў (шыпшын). Найбольш вядомыя: ружа Жэрара, ружа іржава-чырвоная, ружа майская, ці карычная, ружа мяккая, ружа сабачая, ружа скурысталістая, ружа Юндзіла. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызняках, па берагах рэк, каля агароджаў. У Беларусі інтрадукаваны ружа калючая, ружа маршчыністая, ружа шматкветная, ружа шызая і інш.
Найбольшае распаўсюджванне і гаспадарчае значэнне мае .
Віды Пералік відаў складзены на аснове дадзеных GRINГл. #Спасылкі.
thumb|. Агульны выгляд расліны
Выкарыстанне З шыпшыны варылі сочыва, кісялі, сушылі яеШыпшына.
У народнай медыцыне плады шыпшыны выкарыстоўвалі пры прастудзе, малакроўі, рэўматызме, гіпертаніі, а таксама як супрацьзапаленчы, мачагонны і жаўцягонны сродак. Адвар каранёў шыпшыны дапамагае пры паралічы і захворванні ногНепрыступная шыпшына .
З пялёсткаў кветак некаторых відаў атрымліваюць ружавы алей.
Шыпшына ў культуры
У народнай культуры шыпшына сімвалізавала мужчынскае цела і маладосць.
Бог кахання Палель, сын багіні Лады, насіў вянок, у які былі ўплецены ружовыя кветкі шыпшыны. Святую Арыну, якая ўшаноўваецца ў народным календары 1 кастрычніка звалі Арынай-шыпшынніцай, таму што ў гэты час паўсюдна збіралі плады шыпшыны, каб нарыхтоўваць на зіму.
У літаратуры Беларускай ружай клічуць. Пчолкі кветкі ёй казычуць. Як пялёсткі абляцелі - Хутка і плады паспелі. Алена Церашкова. «Шыпшына»''.Алена Церашкова. «Шыпшына» У беларускім фальклоры шыпшына іншы раз сімвалізавала боль, пакуты, варожасць. Напрыклад, такой сімволікай карыстаюцца ў сваіх вершах Уладзімір Мікалаевіч ДубоўкаО Беларусь, мая шыпшына і Ніна АксёнчыкШыпшына.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Расліны ў Бібліі