Ко́брынскае ге́та (; Кобрынер гета) — яўрэйскае гета ў Кобрыне, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.

Прыход нацыстаў З пачаткам II сусветнай вайны ў Кобрын імкнуліся бежанцы з акупаванай Польшчы, і да ўварвання Германіі ў СССР яўрэі складалі каля 70% жыхароў 10–тысячнага горада. 23 чэрвеня 1941 нямецкія войскі акупавалі Кобрын, і неўзабаве тут быў створаны юдэнрат на чале з купцом Аняловічам, які пагадзіўся супрацоўнічаць з немцамі. Яўрэі Кобрына атрымалі загад насіць на спіне жоўтыя палоскі (пазней жоўтыя нашыўкі і палоскі з зоркамі Давіда).

У ліпені 1941 у ваколіцах вёскі Патрыкі было расстраляна ад 170 да 200 асоб, схопленых падчас аблаў на кобрынскіх вуліцах. У жнівеньскай лапанцы былі схоплены, а пазней расстраляныя каля вёскі Імянін яшчэ 180 хворых і непрыдатных да працы яўрэяў.

Гета У жніўні 1941 нямецкія ўлады выдалі распараджэнне пра стварэнне двух прылеглых гета ў цэнтры горада. У гета «A», якое размяшчалася у квартале сучасных вуліц Суворава, Інтэрнацыянальнай, Кастрычніцкай, Першамайскай, былі размешчаны працаздольныя яўрэі, усе астатнія паселеныя ў гета «B» (раён плошчы Свабоды, вуліц Савецкай, Спартыўнай, Беларускай, 17 верасня). Сюды таксама былі звезеныя яўрэі з суседніх штэтлаў (напрыклад, з Гайнаўкі і Белавежы). Гета пастаўляла працоўную сілу для працоўных лагероў у Ходасах і Запрудах.

2 чэрвеня 1942 каля 1800 жыхароў гета «B» былі вывезены і забіты ў Броннай Гары, а само гета было ліквідавана.

14 кастрычніка 1942 4000 жыхароў гета «A» былі расстраляны ў Барысаўскім лесе на дарозе між Кобрынам і Дзівінам, за 14 км ад Кобрына. Падчас ліквідацыі частка жыхароў гета аказалі ўзброеные супраціўленне, невялікая колькасць яшрэяў уцякла ў навакольныя лясы і уключыліся ў партызанскую барацьбу, а некаторыя былі схаваныя мясцовымі жыхарамі. За актыўную дапамогу яўрэям (у т. л. нелегальную выдачу пасведчанняў пра хрышчэнне) 15 кастрычніка 1942 былі расстраляныя двое польскіх святароў: пробашч Ян Вольскі () і вікарый Уладзіслаў Грабельны ().

Частка кобрынскіх яўрэяў, якія працавалі ў нямецкай гаспадарцы, улетку 1943 былі расстраляныя на падворку кобрынскай турмы.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Спасылкі Jewish Virtual Library Мемуары жыхароў Кобрынскага гета

Гета Катэгорыя:Гета ў Беларусі