Падзеі
3 студзеня: Уступіў у сілу Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. 15 студзеня: Уведзена ў эксплуатацыю Вілейска-Мінская водная сістэма. 27 лютага: Абвешчана незалежная дзяржава пад назвай Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка. 23 сакавіка: Уступіў у сілу Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. 26 мая: У Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі, кінатэатр «Маяк» атрымаў назву «Кіеў». 20 чэрвеня: Перамогай каманды гаспадароў завяршыўся чэмпіянат Еўропы па футболе 1976 у Чэхаславакіі. 17 ліпеня: Адкрыліся Летнія Алімпійскія гульні 1976 у канадскім Манрэалі. 20 ліпеня: Пасадачны апарат «Вікінг-1» сеў на паверхні Марса. 25 кастрычніка: У Лондане адкрыты Нацыянальны Каралеўскі тэатр. 15 снежня: Самоа стала членам ААН. 16 снежня: Уведзена ў эксплуатацыю другая лінія Кіеўскага метрапалітэна 24 снежня: Адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей.
Нарадзіліся 29 мая: Сяргей Ляховіч, беларускі баксёр 19 чэрвеня: Уладзімір Каткоўскі, папулярызатар беларускага Сеціва, заснавальнік Беларускай Вікіпедыі (пам. 25.5.2007) 19 чэрвеня: Ірына Хадарэнка, беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца, журналіст, навукоўца 22 чэрвеня: Андрэй Жук, французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна пасмяротна (заг. 25.11.2019) 7 ліпеня: Берэніс Бежо, французская кінаактрыса 15 ліпеня: Дыяна Кругер, нямецкая кінаактрыса 23 ліпеня: Юдзіт Полгар, венгерская шахматыстка, гросмайстар 25 ліпеня: Цімур Муцураеў, чачэнскі бард
Памерлі 27 студзеня: Кальман Калачай, венгерскі паэт і перакладчык на эсперанта, лінгвіст-тэарэтык 17 сакавіка: Лукіна Вісконці, італьянскі кінарэжысёр 1 красавіка: Макс Эрнст, нямецкі і французскі мастак 17 красавіка: Хенрык Карл Петэр Дам, дацкі біяхімік і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943) 25 красавіка: Кэрал Рыд, брытанскі кінарэжысёр 11 мая: Алвар Аалта, фінскі архітэктар і дызайнер 9 верасня: Маа Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч, старшыня КНР (нар. 26.12.1893) 17 кастрычніка: Радаслаў Астроўскі, беларускі палітык і педагог 15 лістапада: Жан Габэн, французскі акцёр тэатра і кіно 18 лістапада: Ман Рэй, французскі і амерыканскі мастак