Эмульгатары — рэчывы, якія забяспечваюць стварэнне эмульсій з нязмешвальных вадкасцяў.

Ужыванне Эмульгатары часта дадаюць у харчовыя прадукты з мэтай стварэння і стабілізацыі эмульсій і іншых харчовых дысперсных сістэм.

Эмульгатары вызначаюць кансістэнцыю харчовага прадукта, яго пластычныя ўласцівасці, глейкасць і адчуванне «напоўненасці» ў роце.

Вылучаюць некалькі падгруп:

уласна эмульгатары пенаўтваральнікі — рэчывы, якія ствараюць ўмовы для змешвання газападобнай фазы ў вадкія і цвёрдыя харчовыя прадукты стабілізатары пены — рэчывы, дадаваныя ў вадкія ўзбітыя прадукты для прадухілення расслайвання пены

Эмульгатары ў касметыцы З прычыны, што шматлікія касметычныя сродкі ўяўляюць сабой эмульсіі, для стабілізацыі ўжываюць эмульгатары: ПАР (катыённыя, аніонныя, амфатэрныя, неіонагенныя), Гідракалоіды расліннага і жывёльнага паходжання (агар, пекцін, жэлацін, хітазан, ланалін, халестэрын, лецыцін), Сінтэтычныя і паўсінтэтычныя палімеры (карбапол, метылцэлюлоза, карбаксіметылцэлюлоза і інш.)

Катэгорыя:Паверхнева-актыўныя рэчывы Катэгорыя:Касметыка