Інфанта Ізабела Партугальская (; , Лісабон — , Таледа) — дачка караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У шлюбе з імператарам Карлам V — імператрыца Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралева-кансорт Кастыліі і Арагона.

Біяграфія Адразу па ўзыходжанні Жуана III, брата Ізабелы, на каралеўскі сталец Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім і іспанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб Ізабелы з Карлам, які адначасова спалучаў стальцы Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралеўстваў Кастыліі і Арагона.

У выніку Ізабела і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасля цырымоніі Інфанта накіравалася ў Іспанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Севільі 10 сакавіка 1526 года. Нягледзячы на тое, што іх вяселле было вынікам палітычных манеўраў, іх саюз спраўдзіўся як саюз кахання. Успаміны сведак кажуць, што «калі яны (Карл і Ізабела) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны смяюцца і размаўляюць, і нішто не можа іх патурбаваць».

Ізабела таксама спраўдзілася як вельмі кампетэнтны кансорт. Яна была рэгентам Іспаніі падчас адсутнасці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна ўслаўлена сучаснікамі за прыгажосць і розум.

Ізабела памерла заўчасна ў 1539 годзе пасля родаў. У гэты час імператар быў у ад’ездзе. Яе заўчасная смерць моцна ўплыла на яго — імператар не ажаніўся зноў і апранаўся ў чорнае астатняе жыццё.

Дзеці Філіп II (21 мая 1527 — 13 верасня 1598) Марыя (21 чэрвеня 1528 — 26 лютага 1603) — з 1548 жонка імператара Максіміліяна II. Фердынанд (1530) Хуана (26 чэрвеня 1537 — 7 верасня 1573) — з 1552 жонка Жуана Мануэля, інфанта Партугаліі Хуан (20 красавіка 1539 — 20 красавіка 1539)

Гл. таксама Святая Ізабела Партугальская, продак папярэдняй.

Катэгорыя:Авіская дынастыя Катэгорыя:Імператрыцы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Памерлі пры родах