Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́сПрозвішча вымаўляецца на манер французскай мовы: Merriam-Webster OnLine. У рускіх крыніцах нярэдка сустракаецца «Мілес».; , — ) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.
Біяграфія
Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў. У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям’я перабралася ў ЛонданTate Britain| Past Exhibitions | Millais . Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую акадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі. Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з’явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара бярэ ў палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама». У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.
Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці, карціна «», 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахарактарызавалі як «абуральную». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.
Улетку 1853 Раскін і яго жонка запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з РаскінамПутеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002., пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям’і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «» (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.. Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тысяч фунтаў у год. Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябеЕкатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15.) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта (у 1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты.
У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя.
Найбольш вядомая карціна — «Афелія» , 1851—1852), дзе намалявана каханая Расеці .
Карціны
1848 — «Смерць Рамеа і Джульеты» / The Death of Romeo and Juliet (Мастацкая галерэя Манчэстэра) 1848-49 — «» / Isabella 1850 — «» / Christ In The House Of His Parents (Галерэя Тэйт, Лондан) 1851 — «» / Mariana 1852 — «Афелія» ці «Смерць Афеліі» / Ophelia (галерэя Тэйт, Лондан) 1856 — «» / Autumn Leaves 1862 — «Вер мне» / Trust Me 1868 — «» / Vanessa 1873 — «Дровы на зіму» / Winter Fuel (Мастацкая галерэя Манчэстэра) 1873 — «Партрэт Эфі Міле» / Portrait of Effie Millais 1875 — «Кастрычніцкі холад» / Chill October (калекцыя Эндру Лойд Уэбера) 1886 — «» / Bubbles (, Ліверпуль)
Спасылкі
Sir John Everett Millais — Victorian Art in Britain Sir John Everett Millais: An Overview Біяграфія і працы на сайце National Museums Liverpool Пра карціну «Афелія» (Ophelia) John Everett Millais. Ophelia
Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Памерлі ад рака гартані Катэгорыя:Прэрафаэліты