__NOTOC__
26 красавіка — сто шаснаццаты (сто семнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1607: Заснаваны Джэймстаўн — першае англійскае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША. 1772: Расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым авалодалі Кракаўскім замкам падчас вайны з Барскай канфедэрацыяй. 1828: Пачатак руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. 1937: Бамбардзіроўка Гернікі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. 1964: Танганьіка, Занзібар і Пемба абвясцілі аб стварэнні Аб’яднанай Рэспублікі Танганьікі і Занзібара. 1966: Ташкенцкае землетрасенне з эпіцэнтрам у цэнтры горада. 1986: Здарылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. 1996: «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным пунктам «Мінскай вясны — 96». 2026: На Лонданскім марафоне кеніец Себасцьян Саве ўпершыню прабег марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны на афіцыйных спаборніцтвах.
Нарадзіліся thumb|right|120px|Эжэн Дэлакруа 121: Марк Аўрэлій, рымскі імператар 1648: Педру II, кароль Партугаліі 1696: Міхал Чартарыйскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі канцлер літоўскі (пам. 13.8.1775) 1711: Дэвід Юм, шатландскі філосаф і гісторык 1730: Шарль Месье, французскі астраном 1787: Людвіг Уланд, нямецкі паэт 1798: Эжэн Дэлакруа, французскі мастак 1863: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог (пам. 15.12.1913) 1879: Оўэн Уіланс Рычардсан, брытнаскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1898: Вісентэ Алейксандрэ, іспанскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 14.12.1984) 1900: Чарлз Рыхтэр, амерыканскі фізік і сейсмолаг, які распрацаваў шкалу для ацэнкі сілы землетрасенняў (пам. 30.9.1985) 1905: Жан Віго, французскі кінарэжысёр 1929: Юрый Туронак, беларускі дзеяч і гісторык 1930: Май-Ліс Раяла, фінская балерына 1933: Георгій Паўлавіч Гурыновіч, беларускі фізік
Памерлі
757: Стэфан (II) III, Папа Рымскі 1444: Рабер Кампен, нідэрландскі жывапісец 1852: Шарль Валькенер, французскі энтамолаг 1856: Пётр Чаадаеў, рускі філосаф, пісьменнік, грамадскі дзеяч і публіцыст 1883: Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазітар, пісьменнік (нар. 11.2.1807) 1902: Імануэль Лазарус Фукс, нямецкі матэматык 1910: Бьёрнсцьернэ Бьёрнсан, нарвежскі пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 1938: Эдмунд Гусерль, нямецкі філосаф, заснавальнік фенаменалогіі 1952: Ян ван дэр Хувэ, нідэрландскі медык 1968: Джон Хартфілд, нямецкі мастак, фатограф 1976: Андрэй Грэчка, маршал Савецкага Саюза, міністр абароны СССР 1989: Люсіль Бол, амерыканская актрыса 2002: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар (нар. 28.1.1943) 2005: Аўгуста Роа-Бастас, парагвайскі пісьменнік
Святкуюць Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці : Дзень пагранічніка : Дзень натарыята Расіі : Дзень аб’яднання
426