Сярге́й Валянці́навіч Но́вікаў (нар. , , Магілёўская вобласць) — беларускі біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохразовы чэмпіён зімовай універсіяды, двухразовы чэмпіён Еўропы. Займаецца біятлонам з 1991. Дакладнасць стральбы па дадзеных за 2009-10 — 91 %. Жыве ў Магілёве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010).

Дасягненні Чэмпіянаты свету: 4-е месца, эстафета — 2005 Сярэбраны медаль, змешаная эстафета — 2008 Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2006 года. Алімпійскія гульні 2010 (Ванкувер): 2-е месца, індывідуальная гонка 20 км

Агульны залік кубка свету 2002—2003 — 60-е месца (26 ачкоў) 2003—2004 — 74-е месца (7 ачкоў) 2004—2005 — 61-е месца (37 ачкоў) 2005—2006 — 44-е месца (79 ачкоў) 2006—2007 — 57-е месца (33 ачка) 2007—2008 — 50-е месца (58 ачкоў) 2008—2009 — 42-е месца (182 ачка) 2009—2010 — 26-е месца (346 ачкоў) 2010—2011 — 86-е месца (27 ачкоў) 2011—2012 — 51-е месца (105 ачкоў) 2012—2013 — 75-е месца (26 ачкоў)

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Анкета на сайце Беларускай Федэрацыі біятлона

Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Чавускага раёна