Крыжа́нка звычайная, Крыжанка — у крыніцы пад назвай (Anas platyrhynchos) — птушка сямейства качыных атрада гусепадобных.

Назва

Народныя назвы качка, качур, крыжак, крыжная качка, крыжэнь.

Апісанне

Даўжыня да 63 см, маса да 2 кг. У самца вясной галава і шыя цёмна-зялёныя, на крылах сіне-фіялетавае «люстэрка», самка бураватая. Летам самец падобны да самкі. Корміцца расліннасцю, малюскамі, чарвякамі, насякомымі.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Жыве на балотах, поймавых азёрах, лясных рэчках і інш. На Беларусі трапляецца ўсюды. Гавайскі падвід () — у Чырвонай кнізе МСАП.

Асаблівасці біялогіі

Гнёзды робяць на зямлі, зрэдку на галінах дрэў, у дуплах. Нясуць 6—16 (пераважна 8—12) яец. Птушаняты вывадковыя.

Значэнне і выкарыстанне

Аб’ект спартыўнага і прамысловага палявання. Ад крыжанкі паходзяць свойскія качкі.

Зноскі

Катэгорыя:Качыныя Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Птушкі на марках