Падзеі

4 лютага: У Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Парфен і Аляксандра». 22 лютага: Зімовыя Алімпійскія гульні 1998 завяршыліся ў Нагана. 5 сакавіка: НАСА абвясціла, што КА «Клементайн» знайшоў на Месяцы дастаткова вады, каб заснаваць калонію. 10 красавіка: Адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі». 6 мая: Пачалася Эфіопа-эрытрэйская вайна. 7 чэрвеня: Нацыянальная зборная Беларусі па футболу атрымала самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, абыграўшы з лікам 5:0 зборную Літвы. 2 ліпеня: Будслаўскі абраз Маці Божай каранаваны папскімі каронамі. 17 ліпеня: Прыняты Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда. 7 жніўня: Здарыліся выбухі ля пасольстваў ЗША ў Кеніі і Танзаніі. 17 жніўня: Урад Расійскай Федэрацыі аб’яўляе дэфолт. 20 жніўня: Найвышэйшы суд Канады адмаўляе Квебеку ў незалежнасці Вайскоўцы ЗША выпускаюць ракеты па лагерах Аль-Каіды ў Афганістане і хімічнай фабрыцы ў Хартуме (Судан). 4 верасня: Заснаваная кампанія «Google». 1 кастрычніка: Прэм’ера «Рэквіема» Збігнева Прайснера адбылася ў Вялікім тэатры Варшавы. 20 лістапада: Расія запусціла першы элемент Міжнароднай касмічнай станцыі — функцыянальна-грузавы блок «Зара».

Нарадзіліся 18 студзеня: Айтана Банмаці, іспанская футбалістка. 5 мая: Арына Сабаленка, беларуская тэнісістка. 20 снежня: Кіліян Мбапэ, французскі футбаліст.

Памерлі 26 лютага: Тэадор Уільям Шульц, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1979 (нар. 30.4.1902) 27 лютага: Джордж Хітчынгс, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1988 (нар. 18.4.1905) 21 красавіка: Жан-Франсуа Ліятар, французскі філосаф 14 мая: Фрэнк Сінатра, амерыканскі спявак (нар. 12.12.1915) 17 ліпеня: Сяргей Сідор, беларускі географ, доктар педагагічных навук (нар. 25.5.1937) 3 жніўня: Альфрэд Шнітке, савецкі кампазітар і піяніст (нар. 24.11.1934) 4 верасня: Інгэ Шоль, нямецкая актывістка велікодных маршаў міру, пісьменніца, сузаснавальніца Ульмскай школы дызайну (нар. 11 жніўня 1917) 10 лістапада: Жан Лерэ, французскі матэматык (нар. 7.11.1906) 7 снежня: Марцін Родбел, амерыканскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1994 (нар. 1.12.1925)