thumb|125px|Герб Батары: у барвовым полі тры срэбраныя правыя кліны Ба́тары (Баторы, , ) — сям’я венгерскіх феадалаў, якая грала значную ролю ва Усходняй Еўропе ў часы позняга Сярэднявечча.

Паходзяць з горада Шымлеў-Сілванэй (па-венгерску — Шом’ё), дзе знаходзіўся іх радавы замак. Замак быў пабудаваны Міклашам Батары ў пачатку XIII стагоддзя і ўпершыню ўзгадваецца пад 1319 годам. Пасля таго як Батары ў 1592 годзе пабудавалі сабе асабняк у горадзе, замак прыйшоў у заняпад і зараз ляжыць у руінах.

Прадстаўнікі Найбольш знакамітымі членами гэтай сям’і былі:

Міклаш IV Батары; Іштван Батары (1477—1534) — ваявода Трансільваніі; Крыштоф I Батары (1530—1581) — князь Трансільваніі (у перыяд з 1576 па 1581 гады); Стэфан Батары (Баторый) (1533—1586) — польскі кароль Стэфан I, князь Трансільваніі; Эржэбет Батары (1560—1614) — сумна вядомая венгерская графіня, пляменніца Стэфана Баторыя. Вераніка Батары (1551—1600) — дачка польскага караля Стэфана Баторыя, князя Трансільваніі; Жыгманд Батары (1572—1613) — князь Трансільваніі (у перыяд з 1581 па 1603 гады).

Літаратура

Спасылкі Радаводны роспіс роду Батары