Міхаі́л Алякса́ндравіч Карчмі́т (1 лютага 1949 — 22 мая 2004) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 1996 па 2000 гады. З 2000 па 2004 гады член Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Старшыня агракамбіната «Сноў» (Нясвіжскі раён). Герой Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся 1 лютага 1949 года ў вёсцы Радзеўцы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Скончыў інжынерам-механікам Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ў 1975 годзе. У перыяд з 1968 па 1970 гады служыў у арміі.

З 1967 па 1968 гады працаваў слесарам на Мінскім станкабудаўнічым заводзе, з 1975 па 1980 — інжынерам, а затым галоўным інжынерам калгаса «Ленінскі шлях», з 1980 па 1988 — старшынёй калгасу «Рассвет» Нясвіжскага раёна. З 1988 — старшыня агракамбіната «Сноў».

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 1996 па 2000 г. З 2000 года член Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Памёр 22 мая 2004 года (на 56-ым годзе жыцця).

Узнагароды і званні Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна». Ордэн «Знак Пашаны» (1984). Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1994). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Стварэнне сістэмы сартоў азімай пшаніцы (Triticum aestivum L.) і тэхналогіі вытворчасці зерня харчовага прызначэння». Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1999). Званне «Герой Беларусі» (2001). Званне «Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа» (2002).

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа