Алякса́ндра Ві́ктараўна Герасіме́ня (нар. , ) — беларуская плыўчыха. Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года (50 метраў вольным стылем), уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы як на «доўгай вадзе» (басейн 50 метраў), так і на кароткай (басейн 25 метраў). У кастрычніку 2020 года ўзначаліла незалежны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Спартыўная кар’ера Чэмпіёнка Чэмпіянату свету 2011 года ў Шанхаі, чэмпіёнка і сярэбраная прызёрка Чэмпіянату Еўропы 2010 года ў Будапешце. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў. міні|злева|А. Герасіменя — срэбраны прызёр Алімпіяды 2012 Двухразовая срэбраная прызёрка Летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Аляксандра Герасіменя выйграла 2 жніўня 2012 года срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Алімпійскіх гульнях. Затым 4 жніўня яна заняла 2-е месца на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

15 снежня 2013 года Аляксандра Герасіменя выйграла свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы.

На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 15 жніўня 2016 года Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі — 24,11 сек.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту 2014 года на дыстанцыі 100 м вольным стылемСписочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2015 год.

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама на дыстанцыі 50 м на спінеВынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 .

27 ліпеня 2017 года, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, заваявала бронзу чэмпіянату свету па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне з вынікам 27,23 (рэкорд Беларусі).

Грамадска-палітычная дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти . Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусіkp.by ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзенне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. У кастрычніку 2020 года пераехала ў Вільнюс і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленні.

26 снежня 2022 года ў Беларусі завочна прысуджана да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Узнагароды Ордэн Айчыны 3 ступеніА.Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Айчыны ІІІ ступені Сяргея Мартынава і Аляксандру Герасіменю; Ордэн Пашаны. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Медаль Ордэна Пагоні.

Сям’я Муж Аляксандры вядомы беларускі плывец Яўген Цуркін. У 2018 годзе нарадзіла дачку Сафію.

Спасылкі Профіль на Belswimming Александра Герасименя: «Второй Герасимени в Беларуси не будет» Профіль на Народ.ру Біяграфія на «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Інтэрв’ю і артыкулы «Золата чэмпіянату свету Аляксандра Герасіменя прысвяціла свайму трэнеру» «Аляксандра Герасіменя: Ніколі не здавацца» «Упершыню чэмпіёнка» «Аляксандра Герасіменя: эканомілі на купальніках»

Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Плыўцы Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны свету па плаванні Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Катэгорыя:Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі