Уладыка Антоній (у свеце Анатоль Сяргеевіч Мельнікаў; — ) — епіскап Рускай Царквы; Мітрапаліт Мінскі і Беларускі да 8 верасня 1975 г., архіепіскап (25 мая 1965 — 29 верасня 1978 г.), з 29 верасня 1978 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі, пастаянны член Святога Сінода, багаслоў.
Біяграфія
Адукацыя, пачатак ўзыходжання
Нарадзіўся 19 лютага 1924 у Маскве.
У 1944, пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у Праваслаўны Багаслоўскі інстытут, ператвораны ў 1946 у Маскоўскую Духоўную Акадэмію.
У 1950 скончыў Акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, у ліпені гэтага ж года ўступіў у лік браціі Свята-Троіцкай Сергіевай Лаўры і быў пастрыжаны ў манаства з імем Антоній (у гонар прап. Антонія Рымляніна).
18 ліпеня 1950 пасвечаны ў іерадыяканы; 22 ліпеня — іераманахі Патрыярхам Алексіем I; вызначаны выкладчыкам, а затым інспектарам Адэскай духоўнай семінарыі.
У 1952 прызначаны інспектарам Саратаўскай духоўнай семінарыі і выконваючым абавязкі сакратара Саратаўскага Епархіяльнага кіравання.
У 1956 узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі і намеснікам Жыровіцкага Успенскага манастыра. З 1959 ўлады мэтанакіравана зрывалі набор у семінарыю, і да пачатку 1963/1964 навучальнага года яна засталася без выхаванцаў.
Увосень 1963 вызначаны рэктарам Адэскай духоўнай семінарыі з прызначэннем яго намеснікам Успенскага манастыра ў Адэсе.
Архіерэйства
1964 — магістр тэалогіі.
25 мая 1965 прызначаны епіскапам Мінскім і Беларускім.
C 1965 удзельнічаў у шматлікіх замежных паездках ад імя Маскоўскага Патрыярхату.
7 кастрычніка 1967 года прызначаны старшынёй рэдакцыйнай калегіі зборніка Багаслоўскія працы.
8 верасня 1975 узведзены ў сан мітрапаліта.
Спасылкі Антоній (Мельнікаў): сайт Праваслаўе. База даных http://www.statearchive.ru/assets/files/Pisma_patriarha_2/2_imk.pdf Мітрапаліт Антоній (Млынароў). Адкрыты ліст святару Аляксандру Меню
Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Мітрапаліты Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Мітрапаліты Санкт-Пецярбургскія Катэгорыя:Епіскапы Наўгародскія Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў Катэгорыя:Рэктары Мінскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Епіскапы мінскія Катэгорыя:Епіскапы брэсцкія і кобрынскія Катэгорыя:Рэктары Адэскай духоўнай семінарыі