Уладзімір Антонавіч Багі́на () — беларускі геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1978), член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Карнюткі (зараз у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння ў 1958 годзе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта накіраваны на працу на Палессе, у Беларускую кантору разведачнага свідравання, дзе прайшоў шлях ад калектара да старшага геолага ўчастка свідравання і тэматычнай партыі. Пасля адкрыцця першага ў Беларусі Рэчыцкага радовішча нафты (1964) і арганізацыі трэста «Белнафтагазразведка» быў прызначаны галоўным геолагам Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага свідравання. З 1969 года стаў начальнікам аддзела нафты і газу, з 1973 года намеснікам начальніка Упраўлення геалогіі пры Савеце Міністраў БССР, пераўтворанага пазней у РУП «Белгеалогія». З 1998 года — загадчык лабараторыі нафтагазаноснасці БелНДГРІ.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па нафтавай геалогіі і тэктоніцы Прыпяцкага прагіну. Пры непасрэдным удзеле У. А. Багіны былі адкрыты і разведаны першыя, а затым шэраг іншых радовішчаў нафты ў Беларусі. Удзельнічаў у арганізацыі пошукаў і разведкі нафты, якія праводзіла аб’яднанне «Беларусьгеалогія» ў Заходняй Сібіры.
Сааўтар патэнтаўБаза патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .
Літаратура Уладзімір Антонавіч Багіна (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. № 1 (32). 2010.
Спасылкі Богино, Владимир Антонович (кандидат геолого-минералогических наук; род. 1934) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай інжынернай акадэміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім павеце Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Вынаходнікі СССР