JAMA: The Journal of the American Medical Association — штотыднёвы міжнародны медыцынскі часопіс, які выдаецца American Medical Association. Па стане на 2010 год JAMA з'яўляецца самым чытаным медыцынскім часопісам у свеце.Journal of the American Medical Association website Імпакт фактар (2011) = 30,026.
Гісторыя
Часопіс быў заснаваны ў 1883 годзе і з тых часоў выдаецца бесперапынна.
З самага першага выпуску JAMA публікуе матэрыялы даследаванняў і прац, якія належаць не Асацыяцыі, а аўтарам саміх матэрыялаў. Такім чынам American Medical Association здымае з сябе якую-небудзь адказнасць за выкарыстанне, невыкарыстанне ці няслушнае выкарыстанне публікуемых матэрыялаў.JAMA & Archives Conditions of Use
Рубрыкі і тыпы матэрыялаў
На рэгулярнай аснове JAMA публікуе матэрыялы наступных тыпаў:
Нататкі рэдактара Каментары Медыцынскія навіны Агляды і водгукі Арыгінальныя даследаванні Перапіска Статыстычныя даныя Эсэ
Выданні на іншых мовах
Па стане на пачатак 2010 года часопіс выдаецца на 21 мове.
Заўвагі
Гл. таксама
Спіс 100 самых уплывовых часопісаў біялогіі і медыцыны за апошнія 100 гадоў Archives of Dermatology
Спасылкі
AMA — American Medical Association Архівы American Medical Association
Катэгорыя:Медыцына ў ЗША Катэгорыя:Медыцынскія часопісы