Germplasm Resources Information Network (GRIN, магчымы пераклад — Інфармацыйная сетка генетычных рэсурсаў) — інфармацыйны праект, які прадстаўляе генетычную і іншую інфармацыю пра жывыя арганізмы ў рэжыме он-лайн.
У 1990 годзе Кангрэс ЗША санкцыянаваў стварэнне Праграмы нацыянальных генетычных рэсурсаў (), якая павінна была забяспечыць збор, апрацоўку, захоўванне і распаўсюджванне сярод вучоных генетычнай інфармацыі пра жывыя арганізмы, важных для харчовай прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці. Праект GRIN рэалізаваны і падтрымліваецца ў актуальным стане ў рамках гэтай праграмы, якая ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам Дэпартамента сельскай гаспадаркі ЗША.
Праект GRIN складаецца з чатырох падпраектаў, прысвечаных, адпаведна, расліным, пазваночным жывёлам, мікраарганізмам і бесхрыбтовым жывёлам: National Plant Germplasm System (NPGS) National Animal Germplasm Program (NAGP) National Microbial Germplasm Program (NMGP) National Invertebrate Genetic Resources Program (NIGRP)
GRIN Taxonomy for Plants (раздзел падпраекта National Plant Germplasm System) прысвечаны таксанаміі раслін. На персанальных старонках таксонаў відавога і інфравідавога рангу апроч таксанамічнай інфармацыі таксама прыводзяцца (у большасці выпадкаў) даныя пра распаўсюджванне, выкарыстанне, агульнаўжывальныя назвы; даецца пералік прысвечанай гэтаму таксону літаратуры, а таксама спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, дзе можа быць знойдзена дадатковая інфармацыя.
Спасылкі Спасылкі на Germplasm Resources Information Network часам не працуюць, асабліва па выхадных днях. Germplasm Resources Information Network: афіцыйны сайт Germplasm Resources Information Network: пра праект Germplasm Resources Information Network: карта сайта National Plant Germplasm System (NPGS) GRIN Taxonomy for Plants National Microbial Germplasm Program (NMGP) National Invertebrate Genetic Resources Program (NIGRP)
United States Department of Agriculture (USDA)
Катэгорыя:Генетыка Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі ЗША Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце