Action/RPG, экшан-РПГ або ролевы экшан () — паджанр ролевых відэагульняў, у якім ролевы складнік спалучаецца з элементамі экшана. Іншымі словамі, калі ў класічнай ролевай гульні поспех дзеянняў персанажа падчас баявой сітуацыі залежыць ад персанальных характарыстак героя, то ў Action/RPG не меншую ролю гуляе і хуткасць рэакцыі гульца ў рэальным часе.

Стылістычна жанр нагадвае hack and slash, але адрозніваецца вялікай увагай да сюжэту і персанажаў. У H&S ігрок, як правіла, кіруе адзіным персанажам, і ўвесь акцэнт зроблены на бітвы, у той час як у экшан-РПГ прысутнічае значная колькасць дыялогаў — важнае значэнне мае адыгрыш ролі.

Крыніцы

Спасылкі actionrpg.net  — сайт, прысвечаны экшан-РПГ

Катэгорыя:Жанры відэагульняў