«Цюдоры» () — тэлесерыял пра дынастыю Цюдораў, дакладней пра перыяд кіравання караля Англіі Генрыха VIII.

Пілотная серыя была выпушчана ў эфір 1 красавіка 2007 года. Прэм’ера другога сезону адбылася 30 сакавіка 2008 года, трэцяга — 5 красавіка 2009. Чацвёрты заключны сезон серыяла стартаваў 11 красавіка 2010 года.

Вытворчасць Тэлесерыял зняты кампаніяй Peace Arch Entertainment для канала Showtime сумесна з Reveille Eire (Ірландыя), Working Title Films (Вялікабрытанія) і Canadian Broadcasting Corporation. Здымкі праходзілі ў Ірландыі.

Прэм’ерны паказ «Цюдораў», які адбыўся 1 красавіка 2007 года, атрымаў самы высокі рэйтынг сярод іншых серыялаў Showtime, выпушчаных за апошнія тры гады. Шоу таксама было прызнана адным з самых дарагіх праектаў гэтага тэлеканала. Ужо праз некалькі тыдняў было абвешчана пра працяг здымак другога сезону.

Сюжэт Першы сезон (10 эпізодаў). Англія, 1518—1530 гг. Малады і пыхлівы кароль Генрых VIII прагне заняць лідыруючае месца сярод іншых манархаў Еўропы. Апроч удзелу ў дзяржаўных справах і свецкіх забавах, яму таксама прыпадае супрацьстаяць распаўсюджванню лютэранскага веравызнання ў сваім каралеўстве. Але асноўным клопатам Генрыха з’яўляецца пытанне аб пераходзе у спадчыну прастола. З усіх дзяцей, якія нарадзіліся за гады шлюбу з Кацярынай Арагонскай, выжыла толькі дзяўчынка — прынцэса Марыя. Яго незаконнанароджаны сын ад фаварыткі Бесі Блаунт, Генры Фіцрой, якога Генрых планаваў абвясціць сваім пераемнікам, сканаў у раннім дзяцінстве. У імкненні абзавесціся сынам-спадчыннікам Генрых прымае рашэнне развесціся з Кацярынай і жаніцца на амбіцыйнай прыгажуні Ганне Балейн.

Другі сезон (10 эпізодаў). Англія, 1532—1536 гг. У выніку разрыву з Рымам Генрых становіцца вярхоўным главой царквы Англіі і, анулёўваўшы свой шлюб з Кацярынай Арагонскай, бярэ ў жонкі Ганну Балейн. Яго новы шлюб, аднак, не прыносіць жаданых вынікаў, бо каралева нарадзіла дачку — прынцэсу Елізавету. Адправіўшы Ганну на эшафот па ілжывым абвінавачванні ў шлюбнай здрадзе, кароль намерваецца ўзяць шлюб у трэці раз — з лэдзі Джэйн Сеймур.

Трэці сезон (8 эпізодаў). Англія, 1536—1540 гг. У каралеўстве нарастае незадаволенасць царкоўнымі рэформамі, што абарочваецца буйным паўстаннем у паўночных графствах, вядомым як «Цудоўнае паломніцтва». Жорстка расправіўшыся з мяцежнікамі, Генрых святкуе нараджэнне спадчынніка, прынца Эдуарда, але яго радасць азмрочана смерцю Джэйн Сеймур. Асцерагаючыся ўварвання іспанцаў і французаў, Генрых шукае падтрымкі ў іншых еўрапейскіх дзяржаў і, па патрабаванні свайго міністра Томаса Кромвеля, жэніцца на прынцэсе-пратэстантцы Ганне Клеўскай. Новая жонка не прыйшлася каралю даспадобы, і неўзабаве адбываецца развод, які пацягнуў за сабой і пакаранне смерцю Кромвеля.

Чацвёрты сезон (10 эпізодаў). Англія, 1540—1547 гг. У заключным сезоне акцэнт зроблены на развіцці адносін караля з яго апошнімі жонкамі — Кэтрын Говард і Катарынай Пар, а таксама паказана вайна Англіі з Францыяй, у прыватнасці падрабязна праілюстравана аблога Булоні. У цэлым апісаны заключны перыяд жыцця Генрыха VIII Цюдора.

Асноўныя персанажы Роля Акцёр/Актрыса Сезоны Кароль Генрых VIII, кароль Англіі Джонатан Рыс-Маерc 1—4 Жонкі караля Кацярына Арагонская Марыя Дойл Кенэдзі 1—2, 4 (эпізод) Ганна Балейн Наталі Дормер 1—2, 4 (эпізод) Джэйн Сеймур Аніта Брыем 2 Анабель Уоліс 3, 4 (эпізод) Ганна Клеўская Джос Стоўн 3—4 Кэтрын Говард Тамзін Мерчант 3—4 Катарына Пар Джаэлі Рычардсан 4 Прыдворныя Чарлз Брэндан, герцаг Сафалк Генры Кэвел 1—4 Томас Кромвель Джэймс Фрэйн 1—3 кардынал Томас Уолсі Сэм Ніл 1 сэр Томас Мор Джэрэмі Нортэм 1—2 Томас Говард, герцаг Норфалк Генры Чэрні 1 сэр Томас Уает Джэймі Кінг 1—2 Томас Балейн, граф Уілтшыр Нік Данінг 1—2 Томас Кранмер, архібіскуп Кентэрберыйскі Ханс Мэцісан 2 Эдуард Сеймур Макс Браўн 2—4 сэр Фрэнсіс Браян Алан ван Спрэнг 3 Астатнія прынцэса Маргарэт Цюдор Габрыэль Анвар 1 Элізабэт Блаўнт Рута Гедмінтас 1 прынцэса Марыя Цюдор Блэтнэйд МакКоўн 1Сара Болжэр 2—4 Папа Павел III Пітэр О’Тул 2 Кэтрын Брэндан, герцагіня Сафалк Ребека Уэйнрайт 1—4 Джэйн Балейн, вікантэса Рочфард Джаан Кінг 2—4 Эн Стэнхоуп, лэдзі Сеймур Эма Гамільтан 3—4 Стывен Гардынер Сайман Уорд 3—4 Роберт Аск Джэрард МакСорлі 3 кардынал Рэджынальд Поўл Марк Хілдрэт 3 кардынал фон Вальдбург Макс фон Сюдаў 3 Генры Говард Дэвід О’Хара 4 Томас Калпепер Торанс Кумбс 4

Сезоны

Узнагароды і намінацыі Джонатан Рыс-Маерс быў двойчы намінаваны на сушуканне прэміі «Залаты Глобус» за найлепшае выкананне галоўнай ролі ў драматычным тэлесерыяле (2007 і 2008 гг.).

Джонтан Рыс-Маерс таксама ганараваўся ўзнагародай IFTA (Irish Film and Television Awards) у аналагічнай намінацыі ў 2008 годзе. Тады ж разам з ім святкавалі перамогу Марыя Дойл Кенэдзі і Нік Данінг як найлепшыя акцёры другога плану.

У 2009 годзе Марыя Дойл Кенэдзі паўтарыла сваё дасягненне на цырымоніі ўручэння прэміі IFTA, ізноў стаўшы найлепшай актрысай другога плану. Найлепшым другарадным акцёрам быў прызнаны Пітэр О’Тул, а Джонатан Рыс-Маерс на гэты раз здаволіўся толькі намінацыяй у катэгорыі «Найлепшы акцёр драматычнага тэлесерыяла». У 2010 годзе трыумфатарам IFTA стала Сара Болжэр — яна заваявала ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плану».

За тры гады свайго існавання серыял неаднаразова атрымліваў намінацыі на прэмію «Эмі» і быў названы найлепшым у такіх катэгорыях, як «Найлепшы дызайн гарнітураў», «Найлепшая арыгінальная музыка да тытраў» і «Найлепшая аператарская праца».

Усяго ж у актыве тэлесерыяла «Цюдоры» 37 узнагарод і 56 намінацый.

Гл. таксама Кэці Макграт

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы тэлеканала Showtime Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы Ірландыі Катэгорыя:Тэлесерыялы Канады Катэгорыя:Тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2007 года Катэгорыя:Тэлесерыялы Sony Pictures Television Катэгорыя:Гістарычныя тэлесерыялы Вялікабрытаніі