150px|thumb|Апазнавальны знак ВПС Азербайджана
Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана () — від Узброеных сіл Азербайджана.
Па стане на 2006 год, колькасць ВПC Азербайджана складала 7 900 ваенных IISS Military Balance 2005/2006 .
Гісторыя Сучасная гісторыя ВПС Азербайджана пачалася 8 красавіка 1992 года, калі азербайджанскі лётчык старшы лейтэнант Вагіф Курбанаў, які служыў на авіяцыйнай базе Сіталчай, дзе базаваўся 80-ы асобны штурмавы авіяполк, сагнаў самалёт Су-25 і пасадзіў яго на грамадзянскім аэрадроме ў горадзе Еўлах. У далейшым колькасць баявых самалётаў пастаянна расла. Павялічылася таксама колькасць пілотаў і палепшыўся іх узровень баявой падрыхтоўкі. У 1995 годзе ў ВПС было ўсяго некалькі лётчыкаў, зараз у шэрагах узброеных сіл Азербайджана налічваецца некалькі сотняў добра навучаных пілотаў. Большасць пілотаў ВПС Азербайджана праходзілі курсы і стажыроўкі ў Турцыі, Германіі, ЗША і іншых краінах.
Якасць баявых самалётаў таксама палепшылася — на месца старых мадэляў закупляюцца новыя, пераважна ва Украіне і Расіі. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай забяспечанасці афіцэраў ВПС.
З нядаўніх часоў войскі супрацьпаветранай абароны далучаны да ВПС Азербайджана. У страі застаюцца зенітна-ракетныя комплексы С-75 і С-125 класа «зямля-паветра», ваенныя зенітна-ракетныя комплексы «Круг» і «Аса». З радарных станцый СПА краіны здольна адсочваць не толькі ўласна паветраную прастору, але і дзяржаў у памежнай паласе.
Пункты базавання 305px|thumb|Асноўныя ваенна-паветраныя базы Азербайджана
МесцазнаходжаннеКаардынатыНайменне авіябазыВПП (даўжыня, пакрыццё)Тэхнічнае аснашчэнне Кюрдамір АБ Кюрдамір 2500 м, бетон Гянджа АБ Гянджа ? Баку АБ Кала 3000 м, бетон3000 м, грунт Шамкір АБ Даляр 2500 м, бетон Сумгаіт АБ Помпавы 2500 м, бетон Ленкарань Аэрапорт Ленкарань 3200 м, бетон (часткова разабраная)
У Сеціве
Можливості військової авіації Азербайджану, 15.02.2009
Катэгорыя:Узброеныя сілы Азербайджана