Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ, ) — беларуская арганізацыя ў Вялікабрытаніі. Першая і самая буйная арганізацыя, якая адыграла найбольшую ролю ў жыцці беларускай грамады Вялікабрытаніі.Н. Гардзіенка (2010)
Гісторыя
22 верасня 1946 года ў Лондане на сходзе ініцыятыўнай групы вырашана было заснаваць Згуртаванне беларусаў у ВялікабрытанііNa Šlavchu. — 1946. — № 1.. Да склікання Агульнага з’езду была абрана Часовая рада: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (старшыня), Віктар Сянкевіч (сакратар) і Часлаў Кукель. Сход пастанавіў распрацаваць Статут, пачаць прыняцце членаў у арганізацыю і пачаць збор грошай на Беларускі дом у Лондане і на выдавецкі фондКамунікат ЗБВБ. — 1946. — № 1..
Былі наладжаны кантакты з аналагічнай украінскай арганізацыяй — Саюзам украінцаў Вялікабрытаніі. Менавіта ў памяшканні СУБ праходзілі першыя сходы ініцыятыўнай групыSienkievič V. Pačatki ZBVB // Na Šlavchu. — 1950. — № 9. — S. 2—3.. Арганізацыя ў пачатковы перыяд сваёй дзейнасці не мела ні юрыдычнага адрасу, ні свайго памяшкання, таму кожны з ініцыятараў стварэння Згуртавання дзейнічаў самастойна там, дзе служыў. Так, Віктар Сянкевіч наогул пэўны час трымаў у сваім чамадане пад ваенным ложкам усе паперы ЗБВБ (спісы членаў, заявы, камунікаты і г. д.)А. Дз—ка. 25-годзьдзе ЗБВБ // Божым Шляхам. — 1972. — № 1 (129). — С. 1—3..
Пасля візіту В. Жук-Грышкевіча і В. Сянкевіча ў Галоўны штаб Польскай арміі, да Станіслава Капаньскага, апошні выдаў 16 лістапада 1946 года загад, згодна з якім беларускім жаўнерам польскіх узброеных сіл можна было належаць да ЗБВБNa Šlavchu. — 1946. — № 1; Весялкоўскі, Ю. Няясна мроіліся новыя дарогі. — Лёндан, 1997. — С. 111.. Дакумент наступнага зместу: быў апублікаваны ў польскамоўнай штодзённай газеце «Dziennik Polski i Dziennik Żołnierza», праўда, вельмі дробным кеглемВесялкоўскі, Ю. Дадатак да «Кароткіх успамінаў» Паўла Навары // Голас часу. — 1994. — № 32. — С. 30—32.. Але справа з пашырэннем колькаснага складу Згуртавання ішла марудна. Да канца 1946 членамі Згуртавання сталі толькі 62 асобыГардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі… — С. 78..
Статут прыняты на першым агульным з’ездзе (18—19.1.1947), працай кіруе Галоўная ўправа. Створаны аддзелы ў Лондане (1947), Брэдфардзе (1948), Манчэстэры (1948), Бірмінгеме (1952). Асноўныя кірункі дзейнасці — нацыянальна-культурная, грамадска-арганізацыйная, інфармацыйна-выдавецкая праца, прадстаўніцтва беларусаў і дапамага ім у Вялікабрытаніі і іншых краінах. ЗБВБ выдавала часопіс «На шляху» (1946—1951), «Беларус на Чужыне» (1947—1950), выпусціла шэраг брашур, у т. л. «Беларусь пад расійскай акупацыяй» В. Жук-Грышкевіча (1949), «Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.» (1978). Галоўная ўправа выдае «Камунікат ЗБВБ» (з 1946).
Сучаснасць У цяперашні час дзейнасць згуртавання ўключае ў сябе: ушанаванне памяці аб прыкметных падзеях у гісторыі беларускага незалежніцкага руху, такіх як абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. і Слуцкае паўстанне ў 1921 г.; супрацоўніцтва і падтрымка беларускай дэмакратыі; фінансавая падтрымка беларускіх культурных праектаў; арганізацыя сустрэч у Брытаніі з вядомымі дзеячамі беларускай культуры і палітыкі; узаемадзеянне з брытанскімі палітыкамі і журналістамі.
У 2018 годзе згуртаванне арганізавала святкаванне стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Вэстмінстэрскім палацы.
Старшыні Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1947—1948), старшыня часовай управы Францішак Бартуль (1949) Аляксандр Надсан (1951—1952) Павел Асіповіч (1953, 1955) Павел Навара (1954, 1957, 1966—1970) Уладзімір Бутрымовіч (1958, 1960—1965) Янка Міхалюк (1971—1995) А. Здановіч (1995—1996) Васіль Еўдакімаў (1996—1997) Алена Міхалюк (1997—2013) Мікола Пачкаеў (з 8 чэрвеня 2013Салідарнасць у інтэрнэце. 2 кастрычніка 2013. № 327. — С. 5)
Старшыні аддзелаў Манчэстэр Міхась Яськевіч (1926—2002) Хведар Кажаневіч (1926—2007)
Крыніцы
Літаратура Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010. Ляднёва А. Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі // БелЭн у 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.
Спасылкі Сайт ЗБВБ
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Вялікабрытаніі Катэгорыя:1947 год у Вялікабрытаніі