Транспаданская рэспубліка () — «даччыная» рэспубліка рэвалюцыйнай Францыі ў паўночнай Італіі на левым беразе рэкі По, якая існавала ў 1796—1797 гадах. Сталіца — горад Мілан.
Гісторыя
Утворана ў 1796 годзе генералам Банапартам пасля перамогі пры Лодзі з тэрыторый Міланскага герцагства, герцагствы Мантуя, Біскупства Трэнт і часці Венецыянскай рэспублікі. Была арганізавана на ўзор Французскай рэспублікі.
Скасаванне 29 чэрвеня 1797 года Транспаданская рэспубліка была злучана з Цыспаданскай рэспублікай, ад якой яе аддзяляла рака По, у адзіную Цызальпінскую рэспубліку.
Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы Катэгорыя:Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:1796 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Італіі