Пнё́ўка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці і Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 36 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 м/км. Пачынаецца ў Дубровенскім раёне, за 1,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Пнявічы. Цячэ па захаду Смаленскага узвышша. Вусце за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Малыя Шарыпы (Горацкі раён).
Каля ракі вёскі Пнявічы, Вялікая Дзяцель, Лугавая (Дубровенскі раён), Малыя Шарыпы (Горацкі раён).
Літаратура
Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні