Лейк-Плэсід або Лейк-Пласід () — вёска ў штаце Нью-Ёрк, ЗША. Сталіца зімовых Алімпійскіх гульняў 1932 і 1980 гадоў. Час ад часу тут праходзіць этап Кубка свету па біятлоне. З 1999 года з'яўляецца адным з афіцыйных месцаў правядзення спаборніцтваў па трыятлоне Ironman («Жалезны чалавек»), якія ўключаюць плаванне, язду на веласіпедзе і бег. На працягу апошніх 37 гадоў тут праходзяць коннаспартыўныя спаборніцтвы «I Love New York» і «Lake Placid». Сталіца Зімовай Універсіяды 2023.

Крыніцы

Спасылкі Placid/ Essex County Visitors Bureau Lake Placid News Lake Placid Olympic Authority

Катэгорыя:Населеныя пункты штата Нью-Ёрк